×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Электрамабіль ці аўтамабіль?..

11.03.2026

У мэтах забеспячэння стабільнасці энергасістэмы і падтрымання бесперабойнай і эканамічна эфектыўнай работы энергазабеспячальных арганізацый з 1 лютага 2026 г. зменены тарыфы на электраэнергію для юрыдычных асоб і ІП у параўнанні з дзеючымі на 31 снежня 2025 г.

Адзначым, што гэта планавая працэдура - гэтак жа, як і для насельніцтва, тарыфы на электрычнасць і цяпло, а таксама цэны на газ, пераглядаюцца кожны год.

З улікам абмеркавання, у тым ліку грамадзянамі, у медыяпрасторы пытання змены тарыфаў на электразарадку аўтамабіляў аператарамі зарадных станцый паведамляем наступнае.

Як паказваюць разлікі МАРГ, кошт запраўкі электрамабіля і бензінавага аўтамабіля розны. Напрыклад, пры выкарыстанні павольных зарадных станцый кошт 100 км шляху можа складаць каля 8,7 руб. для электрамабіля з выдаткам 15,8 кВт·г на 100 км. Хуткая зарадка абыходзіцца крыху даражэй: каля 11,5 руб. Пры запраўцы аўто бензінам АІ-95 (2,6 руб. за л), з выдаткам 7,4 л на 100 км кошт складзе - 19,2 руб.

А калі вы будзеце зараджаць аўтамабіль у сваім доме, то гэта абыйдзецца прыкладна ў 4,7 руб. (пры дзённым тарыфе - 0,3 руб. за а кВт·г), 2,8 руб. (пры начным тарыфе - 0,18 руб.). 

Red and Black Futuristic Electric Vehicles Presentation (6).png

А якая сітуацыя на рынку электрамабіляў

Сусветны рынак электрамабіляў у 2025 г. прадэманстраваў прырост іх продажаў на 20 %.

Паводле інфармацыі:

РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта», на пачатак 2024 года у Беларусі было зарэгістравана 9 тыс. электрамабіляў, а па выніках 2025 года - каля 54 тыс. Да 2030 года пастаўлена мэта - 300 тыс. электрамабіляў.

УП «БАА-Кансалт», доля электрамабіляў сярод новых аўто павялічылася больш чым у 2 разы і дасягнула 23 %.

Такім чынам, перавагамі электрычных аўтамабіляў з'яўляюцца: экалагічнасць і зніжэнне спажывання прыроднага выкапнёвага паліва, зарадка электрамабіля, як правіла, абыходзіцца танней, чым запраўка бензінам, такія аўто значна цішэй і плаўней, што павышае камфорт кіравання.

Пры гэтым ёсць над чым працаваць - неабходна яшчэ больш развіваць інфраструктуру зарадных станцый. Паводле інфармацыі Мінэнерга, у сапраўдны момант у краіне налічваецца каля 2,1 тыс. зарадных станцый.

СПРАШИВАЛИ ОТВЕЧАЕМ! (1).jpg

І да тэмы «свайго, роднага».

У 2025 годзе прадпрыемствам «Белджы» прэзентаваны першы сабраны ў Беларусі электрамабіль Geely EX5. На дадзены аўтамабіль прадастаўляецца льготны крэдыт у беларускіх рублях тэрмінам да 10 гадоў. Пры гэтым пакупнікі могуць выбраць адзін з двух варыянтаў: стаўку 1,99 % гадавых у першыя 12 месяцаў; стаўку 5,99 % у першыя 24 месяцы.


7vNvFdJEwa.png

Telegram-канал МАРТ.






Возврат к списку


Сookie-файл — текстовый файл, сохраненный в браузере компьютера (мобильного устройства) пользователя интернет-сайта при его посещении пользователем для отражения совершенных им действий, используемые для обеспечения или повышения работоспособности сайтов, а также для получения аналитической информации.

Файлы, осуществляющие хранение информации для обеспечения функционирования веб-ресурсов, информацию о выборе пользователя относительно принятия/отклонения cookie-файлов и не использующие какую-либо информацию о пользователе, которая может быть использована в маркетинговых целях или для учета посещаемых сайтов в сети Интернет. Отключение данного типа cookie-файлов может привести к ограничению доступа пользователя к функциональным возможностям веб-ресурса.

Отключение функциональных куки может привести к ограничению пользователя в доступе к определенным функциональным возможностям сайта.

Файлы, осуществляющие хранение информации о выборе пользователя (имя пользователя, язык, регион и т.д.). Отключение функциональных cookie-файлов не оказывает влияния на работу веб-ресурса.

Отключение аналитических/целевых куки не позволяет определять предпочтения пользователей сайта, в том числе наиболее и наименее популярные страницы и принимать меры по совершенствованию работы сайта исходя из предпочтений пользователей.

Файлы, предназначенные для оценки работы веб-ресурсов и осуществляющие хранение информации о пользовательских предпочтениях и наиболее просматриваемых страницах веб-ресурса. Отключение аналитических cookie-файлов не оказывает влияние на работу веб-ресурса.

С перечнем обрабатываемых cookie-файлов можно ознакомиться в Политике обработки cookie-файлов»