×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Асабісты прыём праводзіцца Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і яго намеснікамі згодна з графікам асабістага прыёму па папярэднім запісе.

Папярэдні запіс на прыём да Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю і яго намеснікаў ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па тэл. (017) 352-25-40, (017) 357-09-38 або ў кабінеце № 407а.

Работнік, які ажыццяўляе запіс на асабісты прыём, мае права ўдакладніць матывы звароту, запатрабаваць інфармацыю пра вынікі звароту ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Графік асабістага прыему грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўнікамі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

Багданаў
Аляксей Ігаравіч
Міністр першая серада месяца
і 31.05.2023
з 8.00 да 13.00
тэлефон для папярэдняга запісу
(017) 352-25-40, (017) 357-09-38, каб. 407а
Вежнавец
Іван Валер'евіч
першы намеснік Міністра другая серада месяца
і 30.08.2023
з 8.00 да 13.00
тэлефон для папярэдняга запісу
(017) 352-25-40, (017) 357-09-38, каб. 407а
Картун
Андрэй Міхайлавіч
намеснік Міністра трэцяя серада месяца
і 29.11.2023
з 8.00 да 13.00
тэлефон для папярэдняга запісу
(017) 352-25-40, (017) 357-09-38, каб. 407а
Емельянава
Ніна Аляксееўна
намеснік Міністра чацвёртая серада месяца
і 29.03.2023
з 8.00 да 13.00
тэлефон для папярэдняга запісу
(017) 352-25-40, (017) 357-09-38, каб. 407а


Заўвага. Даты асабістага прыёму 30.03.2022, 29.06.2022, 31.08.2022, 30.11.2022 - пятая серада месяца.

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў і іх намеснікі праводзяць асабісты прыём згодна з устаноўленым графікам на працоўных месцах без папярэдняга запісу.

Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца па прад'яўленні заяўнікам дакумента, якi сведчыць яго асобу. Пры звароце ў міністэрства ў інтарэсах іншых асоб заяўнікам прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы (даверанасць, рашэнне суда і інш.).

Звароты грамадзян павінны ўтрымліваць інфармацыю аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), які пацвярджае гэту інфармацыю.

У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца заяўнiкам у пісьмовай форме. Пісьмовыя звароты заяўнікаў разглядаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Службовыя асобы міністэрства, якія праводзяць асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме пры звароце па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі міністэрства, у парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», за выключэннем выпадкаў, калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго, альбо калі перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена.

Калі вырашэнне пытання, якое змяшчаецца ў звароце, не адносіцца да кампетэнцыі міністэрства, грамадзяніну тлумачыцца, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю яму трэба звярнуцца для вырашэння выкладзенага пытання.

Паўторныя звароты, у тым ліку ўнесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, у якіх не прыводзяцца новыя прычыны i абставіны, якія толькi што адкрылiся, разгляду не падлягаюць, калi па iх дадзены адказы па сутнасці ці перапіска спынена.

Пры паступленні паўторнага звароту ад заяўніка, перапіска з якім спынена, такі зварот пакідаецца без разгляду па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніка.

Кніга заўваг і прапаноў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю знаходзіцца ў каб. № 407а, 4 паверх, тэл. 352-25-40.