×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Устаноўлены цэны на прыродны газ

28.01.2022

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2022 г. № 9 «Аб цэнах на прыродны газ» устаноўлены адпускныя цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на 2022 год.

У адпаведнасці з названай пастановай цэны на прыродны газ для большасці груп спажыўцоў у доларавым эквіваленце будуць скарэкціраваны на велічыню павышэння нацэнкі ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2022 года.

Назад