×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Устаноўлены тарыфы ў сферы ЖКГ на 2022 год

24.12.2021

Прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2021 г. № 507 «Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2022 год», якім устаноўлены гранічна-дапушчальныя тарыфы (цэны) на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

Устанаўленне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ажыццёўлена пры выкананні асноўнага прынцыпу – штогадовы плацеж па тыпавой 2-х пакаёвай кватэры плошчай 48 м² з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні паслуг (далей – тыпавая кватэра) не павінен павялічыцца больш чым на 5 долараў ЗША ў эквіваленце.

У рамках штогод дапушчальнага павышэння на жыллёва-камунальныя паслугі павелічэнне тарыфаў (цэн) будзе ажыццёўлена ў 2 этапы:

1 этап (з 1 студзеня 2022 года) - павышэнне тарыфаў да ўзроўню, які забяспечвае кампенсацыю сярэднерэспубліканскіх затрат, па тых жыллёва-камунальных паслугах, па якіх гэты ўзровень быў забяспечаны ў 2021 годзе (3,92 долара ЗША);

2 этап (з 1 чэрвеня 2022 года) - павышэнне тарыфу на цеплавую энергію, цэн на прыродны і звадкаваны газы і тарыфаў на электрычную энергію на мэты ацяплення (1,08 долара ЗША).

Павелічэнне тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2022 годзе адбудзецца ў наступных памерах:

з 1 студзеня:

электразабеспячэнне - на 10,9 працэнта;

газазабеспячэнне - на 11,9 працэнта;

водазабеспячэнне - на 14,2 працэнта;

водаадвядзенне (каналізацыя) - на 15,2 працэнта;

капітальны рамонт - на 8,8 працэнта;

тэхнічнае абслугоўванне - на 12,9 працэнта;

тэхнічнае абслугоўванне ліфта - на 9,9 працэнта;

кіраванне агульнай маёмасцю - на 7,3 працэнта;

абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі - на 13,5 працэнта і г.д;

з 1 чэрвеня:

цеплазабеспячэнне - на 8,8 працэнта.

Акрамя таго, у мэтах спрашчэння адміністравання разлікаў з насельніцтвам за прыродны газ (як для спажыўцоў, так і для газазабеспячальных арганізацый) з 1 чэрвеня 2022 года будзе ўстаноўлена адзіная цана на прыродны газ (без яе дыферэнцыяцыі ў ацяпляльны і летні перыяды), які выкарыстоўваецца ў памяшканнях з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

Сярэдняя цана на прыродны газ складзе 0,1977 рублі за 1 м3. Пры гэтым у летні перыяд (пачынаючы з 1 чэрвеня 2022 года) адбудзецца зніжэнне цаны на прыродны газ на 34,4 капейкі за 1 м3 (з 0,5417 да 0,1977 рубля за 1 м3), а ў ацяпляльны перыяд - павелічэнне на 4,83 капейкі за 1 м3 (з 0,1494 да 0,1977 рубля за 1 м3).

Назад