Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Унесены змяненні ў парадак устанаўлення і прымянення тарыфу на перадачу цеплавой энергіі
20.10.2022
Падзяліцца
Пастанова МАРГ ад 7 кастрычніка 2022 г. № 60 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2018 г. № 13» накіравана на забеспячэнне адзіных падыходаў па прымяненні ў разліках за энерганосьбіты абменнага курсу беларускага рубля да расійскага рубля.
Так, пры фарміраванні тарыфаў на перадачу цеплавой энергіі ў разліку затрат на электрычную энергію будуць выкарыстоўвацца суадносіны курсу беларускага рубля да расійскага рубля.
Пастанова № 60 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.