×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

У адпаведнасці з асноўнымі задачамі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь:

  • праводзіць аналіз і ацэнку стану таварных рынкаў, вызначае ступень іх манапалізацыі;
  • устанаўлівае дамінантнае становішча гаспадарчых суб'ектаў;
  • ажыццяўляе ў выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі, кантроль за эканамічнай канцэнтрацыяй;
  • прымяняе спосабы дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, прадугледжаныя заканадаўствам аб натуральных манаполіях;
  • устанаўлівае факт наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства на падставе наяўных або атрыманых дакументаў і (або) звестак;
  • распрацоўвае метадалогію ўстанаўлення і прымянення цэн (тарыфаў);
  • ажыццяўляе рэгуляванне цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў на тавары (работы, паслугі), у дачыненні да якіх прымяняюцца рэгуляваныя цэны (тарыфы);
  • прымае абавязковыя да выканання рашэнні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў у галіне цэнаўтварэння, адмяняе цэны (тарыфы), устаноўленыя суб'ектамі цэнаўтварэння з парушэннем заканадаўства аб цэнаўтварэнні;
  • забяспечвае рэалізацыю дзяржаўных праграм развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання;
  • зацвярджае галіновыя праграмы развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання;
  • ажыццяўляе маніторынг кан'юнктуры ўнутранага спажывецкага рынку;
  • ажыццяўляе стварэнне і вядзенне Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь і Рэестра бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь;
  • устанаўлівае патрабаванні ў частцы лабараторнага кантролю якасці прадукцыі грамадскага харчавання;
  • праводзіць атэстацыю тэхналагічных харчовых лабараторый;
  • ажыццяўляе сумесна з дзяржаўнымі органамі мерапрыемствы па насычэнні спажывецкага рынку таварамі;
  • праводзіць у межах сваёй кампетэнцыі работу па папярэджанні, выяўленні і спыненні парушэнняў правоў спажыўцоў, супрацоўнічае з грамадскімі аб'яднаннямі па абароне правоў спажыўцоў;
  • папярэджвае факты неналежнай рэкламы, выносіць прадпісанні аб ліквідацыі выяўленага парушэння заканадаўства аб рэкламе;
  • ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю рэкламных гульняў, кантроль за іх правядзеннем;
  • распрацоўвае меры па ўдасканаленні парадку ажыццяўлення дзяржаўных закупак;
  • праводзіць маніторынг практыкі ажыццяўлення дзяржаўных закупак;
  • разглядае скаргі на дзеянні (бяздзейнасць) і (або) рашэнні заказчыка (арганізатара), камісіі, якая ствараецца заказчыкам (арганізатарам) пры арганізацыі і правядзенні адкрытых конкурсаў, закрытых конкурсаў, электронных аўкцыёнаў або працэдур запыту цанавых прапаноў і (або) яе членаў і прымае рашэнні па выніках іх разгляду
  • аказвае метадычную дапамогу, праводзіць кансультацыі і распрацоўвае рэкамендацыі ў галіне дзяржаўных закупак;
  • ажыццяўляе выдачу ліцэнзій на экспарт і (або) імпарт тавараў, спыненне або прыпыненне, аднаўленне дзеяння ліцэнзій на экспарт і (або) імпарт тавараў, выдачу іх дублікатаў;
  • ажыццяўляе выдачу дазволаў на рээкспарт асобных відаў тавараў, што паходзяць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іншымі дзяржавамі-ўдзельнікамі Пагаднення аб рээкспарце тавараў і парадку выдачы дазволу на рээкспарт ад 15 красавіка 1994 года;
  • прымае нарматыўныя прававыя акты па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі МАРГ, дае па іх тлумачэнні, арганізоўвае і кантралюе іх выкананне;
  • ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.