×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Прадастаўленне справаздачы аб правядзенні рэкламнай гульні ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю

Арганізатар на працягу трыццаці дзён пасля заканчэння рэкламнай гульні абавязаны прадставіць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю (220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8/1) справаздачу аб яе правядзенні.

Пры адпраўленні справаздачы аб правядзенні рэкламнай гульні па пошце датай яе прадстаўлення лічыцца дата адпраўкі заказнога пісьма разам з вопісам прыкладзеных дакументаў.

У справаздачы аб правядзенні рэкламнай гульні павінны быць адлюстраваны:

  1. звесткі аб месцы і даце складання справаздачы;
  2. звесткi аб арганiзатары – найменне і месца знаходжання арганізацыі (прадстаўніцтва замежнай арганізацыі) або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка, уліковы нумар плацельшчыка;
  3. звесткі аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні;
  4. тэрмін пачатку і заканчэння рэкламнай гульні;
  5. звесткі пра колькасць удзельнікаў рэкламнай гульні;
  6. звесткі аб поўным або частковым розыгрышы прызавога фонду;
  7. прозвішча, ініцыялы пераможцы (пераможцаў), звесткі аб яго (іх) выйгрышы, у тым ліку аб выдачы выйгрышу;
  8. звесткі аб парушэннях, дапушчаных у ходзе рэкламнай гульні, і іх наступствах (пры наяўнасцi адпаведных парушэнняў);
  9. звесткі аб скаргах, якія паступілі арганізатару або камісіі (пры наяўнасцi адпаведных скаргаў), i вынiках iх разгляду;
  10. звесткі аб назве і даце выхаду друкаванага сродку масавай інфармацыі, у якім апублікаваны правілы правядзення рэкламнай гульні і звесткі аб выніках правядзення рэкламнай гульні.

У справаздачы могуць утрымлівацца па жаданні арганізатара і іншыя звесткі, якія адносяцца да правядзення рэкламнай гульні.

Да справаздачы прыкладаюцца копіі публікацый правілаў правядзення рэкламнай гульні і звестак аб выніках правядзення рэкламнай гульні.

Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»