×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

У друкаваным сродку масавай інфармацыі, у якім былі апублікаваны правілы правядзення рэкламнай гульні, арганізатар абавязаны апублікаваць звесткі аб выніках правядзення рэкламнай гульні ў тэрміны, устаноўленыя зарэгістраванымі правіламі правядзення рэкламнай гульні.

Дадзеная публікацыя павінна змяшчаць:

1. звесткi аб арганiзатары – найменне і месца знаходжання арганізацыі (прадстаўніцтва замежнай арганізацыі) або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка, уліковы нумар плацельшчыка;

2. найменне рэкламнай гульні;

3. тэрмін пачатку і заканчэння рэкламнай гульні;

4. звесткі аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні;

5. звесткі пра колькасць удзельнікаў рэкламнай гульні;

6. звесткі аб поўным або частковым розыгрышы прызавога фонду;

7. прозвішча, ініцыялы пераможцы (пераможцаў), яго выйгрыш (іх выйгрышы);

8. тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні.

У названых публікацыях па жаданню арганізатара могуць змяшчацца i iншыя звесткi, якiя адносяцца да правядзення рэкламнай гульні.

Калі колькасць пераможцаў больш за сто, дапускаецца размяшчэнне прозвішчаў, ініцыялаў пераможцаў з указаннем іх выйгрышаў на сайце ў глабальным камп'ютарным сеціве Інтэрнэт. Пры гэтым у друкаваным сродку масавай інфармацыі пры апублікаванні звестак пра вынікі правядзення рэкламнай гульні абавязкова ўказваецца адрас дадзенага сайта. Плата за доступ да такой інфармацыі з карыстальнікаў сайта не спаганяецца. Указаная інфармацыя размяшчаецца на сайце не менш за два месяцы.