×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Пасля дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні і да яе пачатку правілы правядзення рэкламнай гульнi падлягаюць апублікаванню ў друкаваным сродку масавай інфармацыі. Тэрыторыя распаўсюджвання друкаванага сродку масавай інфармацыі павінна адпавядаць тэрыторыі правядзення рэкламнай гульні. Публікацыя павінна ўтрымліваць нумар пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні, дату прыняцця рашэння аб яе дзяржаўнай рэгістрацыі і найменне органа, які выдаў такое пасведчанне, а таксама крыніца інфармацыі аб гэтай гульні.