×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Купляйце роднае, сваё з яшчэ большай выгадай!

25.03.2026

Урадам прынята пастанова, якая ўносіць змяненні ў парадак спажывецкага крэдытавання, зацверджаны пастановай Савета Міністраў № 992.

Асноўныя новаўвядзенні:

1. Выключаны пералік арганізацый-вытворцаў, тавары якіх падлягаюць крэдытаванню. Цяпер удзельнічаць у праграме могуць любыя вытворцы пры наяўнасці сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці, выдадзенай БелГПП.

Для пацверджання права на ўдзел вытворца дае суб'екту гандлю завераную копію сертыфіката. Суб'ект гандлю, у сваю чаргу, указвае нумар сертыфіката ў разліковых дакументах або перадае яго копію пакупніку.

Даведачна:

Раней у пераліку праграмы знаходзілася больш за 400 вытворцаў, пры гэтым у Рэестры атрымальнікаў сертыфікатаў прадукцыі (работ/паслуг) уласнай вытворчасці БелГПП больш за 1000 прадпрыемстваў.

2. Прадугледжана крэдытаванне паслуг па санаторна-курортным лячэнні тэрмінам на 1 год для санаторна-курортных арганізацый, якія маюць дзейнае пасведчанне аб дзяржаўнай атэстацыі (пералік зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 26 кастрычніка 2021 г. № 610).

Змяненні ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Telegram-канал МАРГ.

Возврат к списку