Купляйце роднае, сваё i на Бiржы!
За студзень-ліпень 2026 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы адбылося больш за 2 тыс. гандлёвых сесій, а агульная сума здзелак дасягнула 9,8 млрд руб.
Ключавыя паказчыкі:
- аб'ём здзелак з беларускай прадукцыяй вырас на 10% і дасягнуў 6,8 млрд рублёў (доля – 70% ад агульнага аб'ёму);
- экспартныя здзелкі – 3,48 млрд руб. (+19% да аналагічнага перыяду 2025 года);
- эканамічны эфект для ўдзельнікаў – каля 352 млн руб.;
- на 31 ліпеня 2026 г. акрэдытавана больш за 40 тыс. кампаній.
Самымі запатрабаванымі беларускімі таварамі за мяжой сталі піламатэрыялы, мяса-малочная прадукцыя, ільновалакно і інш.
На пляцоўцы БУТБ праводзяцца таргі і з краінамі, і рэгіёнамі, замацаванымі за Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Так, па стане на 30.06.2026:
- Сербія: 11 акрэдытаваных кампаній, заключана здзелак на 2,7 млн долараў (асноўны тавар - сухое малако).
- Егіпет: 8 акрэдытаваных гаспадарчых суб'ектаў.
- Алжыр: прамых удзельнікаў няма, але праз брокера з ААЭ закуплена 11 тыс.т сухога малака для паставак у краіну.
- Камчацкі край: 3 акрэдытаваныя кампаніі,тавараабарот - 627,74 тыс. дал. ЗША (у 2,2 разы вышэй за ўзровень усяго 2025 года).
Пачата актыўная работа па прыцягненні суб'ектаў гаспадарання з Танзаніі для ўдзелу ў біржавых таргах (з 29 ліпеня 2026 г. пастановай Урада Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю замацаваны за Танзаніяй).