Зменены цэны на звадкаваны газ для запраўкі ў малалітражныя балоны
Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 20 верасня 2023 г. № 62 «Аб змене пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2016 г. № 36», якой змяняецца цана за 1 кг звадкаванага газу для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг).
Нязначнае павышэнне цаны на звадкаваны газ для запраўкі ў малалітражныя балоны ажыццёўлена ў межах, якія не перавышаюць прагнозных параметраў інфляцыі на 2023 год, і абумоўлена неабходнасцю кампенсацыі адпаведных затрат газазабеспячальных арганізацый.
Гэта пастанова набудзе моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Пры гэтым звяртаем увагу, што гэтая пастанова не закранае рэгуляваных цэн на звадкаваны газ у балонах ёмістасцю 50 літраў (21 кг), якія карыстаюцца найбольшым попытам у насельніцтва.