Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Антыманапольнае рэгуляванне і канкурэнцыя
Канкурэнцыя - усюды, дзе магчыма,
дзяржаўнае рэгуляванне - там, дзе неабходна.
(Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
№ 4 ад 31.12.2010)
Дзяржаўная палітыка ў сферы супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі грунтуецца на прынцыпах:
- прымянення антыманапольнага заканадаўства да гаспадарчых суб'ектаў у роўнай ступені і на роўных умовах незалежна ад формы ўласнасці, арганізацыйна-прававой формы і месца рэгістрацыі юрыдычных асоб, грамадзянства, месца жыхарства, маёмаснага і службовага становішча фізічных асоб і іншых абставін (прынцып роўнасці ва ўжыванні норм антыманапольнага заканадаўства);
- забароны на акты і дзеянні (бяздзейнасць) дзяржаўных органаў і іх службовых асоб, якія не дапускаюць, абмяжоўваюць цi ліквідуюць канкурэнцыю (прынцып недапушчальнасці антыканкурэнтных дзеянняў дзяржаўных органаў);
- забеспячэння эфектыўнага кантролю за выкананнем антыманапольнага заканадаўства, у тым ліку за здзелкамі, іншымі дзеяннямі, якiя прызнаюцца эканамічнай канцэнтрацыяй, у той меры, у якой гэта неабходна для абароны і развіцця канкурэнцыі (прынцып забеспячэння эфектыўнага кантролю за эканамічнай канцэнтрацыяй);
- наяўнасці эфектыўных санкцый за дзеянні, якія не дапускаюць, абмяжоўваюць або ліквідуюць канкурэнцыю, у адносiнах да гаспадарчых суб'ектаў, службовых асоб гаспадарчых суб'ектаў - юрыдычных асоб, дзяржаўных органаў, іх службовых асоб, а таксама фізічных асоб, якія не адносяцца да гаспадарчых суб'ектаў, якія прымяняюцца зыходзячы з суразмернасці, забяспечанасці, няўхільнасці і пэўнасці рашэнняў, што прымаюцца, і забеспячэння кантролю за іх прымяненнем (прынцып эфектыўнасці санкцый за ўчыненне антыканкурэнтных дзеянняў);
- забеспячэння інфармацыйнай адкрытасці, якая праводзіцца антыманапольным органам дзяржаўнай палітыкі ў сферы супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі, у тым ліку праз размяшчэнне інфармацыі аб сваёй дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі, на сваіх афіцыйных сайтах у глабальным камп'ютарным сеціве Інтэрнэт (прынцып інфармацыйнай адкрытасці);
- ажыццяўлення ўзаемадзеяння антыманапольнага органа з іншымі дзяржаўнымі органамі, упаўнаважанымі органамі замежных дзяржаў у той ступені, у якой гэта неабходна для ажыццяўлення эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі ў сферы супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі (прынцып эфектыўнага супрацоўніцтва).
- У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2013 г. «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» створана і пастаянна ўдасканальваецца нарматыўная прававая база, якая рэгламентуе наступныя асноватворныя пытанні ў сферы антыманапольнага рэгулявання:
- парадак вызначэння дамінантнага становішча гаспадарчых суб'ектаў на таварных рынках Рэспублікі Беларусь;
- парадак фарміравання і вядзення Дзяржаўнага рэестра гаспадарчых суб'ектаў, якія займаюць дамінантнае становішча на таварных рынках;
- парадак ажыццяўлення кантролю за здзелкамі з акцыямі, долямі ўстаўных фондаў гаспадарчых суб'ектаў;
- парадак арганізацыі і правядзення праверак па выкананні антыманапольнага заканадаўства гаспадарчымі суб'ектамі;
- парадак ажыццяўлення кантролю за рэарганізацыяй гаспадарчых суб'ектаў, стварэннем камерцыйных арганізацый і аб'яднанняў гаспадарчых суб'ектаў;
- парадак устанаўлення фактаў наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства і г. д