×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Устаноўлены тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах

28.01.2022

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2022 г. № 7 «Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах» з 1 лютага 2022 г. тарыфы на паслугі, якія аказваюцца ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па транзітнай транспарціроўцы нафты праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, праіндэксаваны на 7,4 працэнта.

Акрамя таго, гэтай пастановай прадугледжана павышэнне тарыфаў на транспарціроўку нафты па ўнутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках у памеры, які не перавышае прагназуемы на 2022 год у Рэспубліцы Беларусь індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2022 года.

Назад