Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Ад імя Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі!
Новы год - гэта адно з самых любімых і светлых святаў, якое аб'ядноўвае сем'і, родных і сяброў, працоўныя калектывы, усіх нас. У гэты час мы падводзім вынікі, успамінаем яркія моманты, з аптымізмам глядзім наперад і будуем планы на будучыню.
Адыходзячы год выдаўся насычаным на падзеі, змястоўным і цікавым. Упэўнены, што тыя перамены, якія адбыліся, стануць пачаткам новага этапу, новых магчымасцяў і перспектыў для кожнага з нас.
Нельга забываць, што галоўнае наша багацце - гэта людзі, адданыя сваёй справе, таму хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць і падзяку за ваш прафесіяналізм і самаадданую працу на карысць нашай краіны.
Хай будучы 2019 год стане для вас плённым ва ўсіх сферах дзейнасці, падорыць дабрабыт, прыліў сіл і энергіі ў дасягненні пастаўленых мэтаў, дасць упэўненасць у заўтрашнім дні!
З павагай,
Міністр антыманапольнага
регулявання і гандлю
Рэспублікі Беларуь В.В.Калтовіч