×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Аб павышэнні тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання

19.08.2019

    Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынята пастанова ад 7 жніўня 2019 г. № 66 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2017 г. № 12», якая прадугледжвае ўстанаўленне новых тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання.

    Даведачна: ў цяперашні час паслугі электрасувязі і паштовай сувязі з'яўляюцца сацыяльна значнымі, тарыфы на іх рэгулююцца дзяржавай.

    Павышэнне тарыфаў з'яўляецца планавым і абумоўлена паэтапным выхадам на поўную акупнасць дадзеных паслуг. Аказанне паслуг тэлефоннай і паштовай сувязі на сёняшні дзень з'яўляецца стратным. Узровень кампенсацыі насельніцтвам паслуг тэлефоннай сувязі не перавышае 85%, паштовай сувязі – 95%.

    Тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павялічацца ў наступных памерах:

    • абанементная плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асоб - на 36 капеек;
    • пачасовая плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб - на 0,06 капейкі за хвіліну;
    • пачасовая плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні - на 0,18 капейкі за хвіліну для фізічных асоб і на 0,19 капейкі за хвіліну для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

    Тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання павялічацца ў наступных памерах:

    • перасылка простай паштовай карткі, пісьма, бандэролі вагай да 20 грам - на 6 капеек для фізічных асоб і на 5 капеек для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
    • перасылка кожных наступных 20 грам паштовых адпраўленняў - на 1 капейку для фізічных асоб і на 0,84 капейкі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

    Даведачна: папярэдні раз тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі і на паштовыя паслугі павялічваліся ў снежні 2018 г.

    Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 28 жніўня 2019 г.

    Назад


    Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

    Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

    Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

    Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

    For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»