×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

26 лістапада 2018 г. у Варшаве адбылося пятае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Польскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву

27.11.2018

    26 лістапада 2018 г. у г.Варшаве пад старшынствам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча і Міністра прадпрымальніцтва і тэхналогій Рэспублікі Польшча Ядвігі Эмілевіч адбылося пятае пасяджэнне Сумеснай Беларуска – Польскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву (далей – Камісія). Падчас пасяджэння Камісіі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах, а таксама ў галіне сельскай гаспадаркі, транспарту, фінансаў, страхавання, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

    Па выніках мерапрыемства падпісаны пратакол пятага пасяджэння Камісіі, Пагадненне паміж Польскім агенцтвам па інвестыцыям і гандлю і РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн», а таксама дагавор аб супрацоўніцтве паміж Польскім авіяцыйным заводам у г.Сендзішуве і РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш».  

    27.11.2018 МПК.jpg

    Акрамя таго, Польскім агенцтвам па інвестыцыям і гандлю і РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» быў арганізаваны польска-беларускі бізнес-форум, у працы якога прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў польскіх і беларускіх прадпрыемстваў харчовага, будаўнічага, банкаўскага, сельскагаспадарчага і іншых сектараў.

    Таксама 26 лістапада 2018 г. адбылася сустрэча Уладзіміра Калтовіча з Прэзідэнтам Польскага ведамства па пытаннях канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў Марэкам Нікчалам, па выніках якой бакамі падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі і абароны правоў спажыўцоў.

    26.11.2018 Меморандум Польша.jpg

    Назад