×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Згодна з пунктам 6 Палажэння «прадавец (выканаўца) абавязаны забяспечыць спажыўцу магчымасць атрымання тавараў (работ, паслуг) на астатнюю суму на працягу тэрміну дзеяння падарункавага сертыфіката». Ці мае права прадавец выдаць здачу спажыўцу?

Адказ:

Згодна з абзацам другім пункта 6 Палажэння, калі агульны кошт тавараў (работ, паслуг), што атрымліваюцца спажыўцом па падарункавым сертыфікаце, у якім назва тавараў (работ, паслуг) не пазначана, будзе менш намінальнай цаны падарункавага сертыфіката, прадавец (выканаўца) абавязаны забяспечыць спажыўцу магчымасць атрымання тавараў (работ, паслуг) на астатнюю суму на працягу тэрміну дзеяння падарункавага сертыфіката. Калі агульны кошт тавараў (работ, паслуг), што атрымліваюцца спажыўцом па падарункавым сертыфікаце, у якім назва тавараў (работ, паслуг) не пазначана, апынецца больш намінальнай цаны падарункавага сертыфіката, спажывец павінен даплаціць неабходную суму.

Такім чынам, пры набыцці спажыўцом тавараў па падарункавым сертыфікаце на суму грашовых сродкаў меншую, чым намінальная цана падарункавага сертыфіката, спажывец мае права набыць на астатнюю суму тавары ці даплаціць і набыць больш дарагі тавар. Словазлучэнне «прадавец (выканаўца) абавязаны забяспечыць спажыўцу магчымасць атрымання тавараў (работ, паслуг) на астатнюю суму на працягу тэрміну дзеяння падарункавага сертыфіката», названае ў дадзенай норме, азначае, што прадавец павінен забяспечыць спажыўцу магчымасць набыць тавары (работы, паслугі) на ўсю суму, у тым ліку і на рэшту сродкаў, названую ў падарункавым сертыфікаце.

Палажэнне не вызначае парадак выдачы здачы спажыўцу па падарункавым сертыфікаце.

У той жа час, у выпадку, калі прадавец не мае магчымасці забяспечыць рэалізацыю тавару на астатнюю ў сертыфікаце суму на працягу тэрміну дзеяння падарункавага сертыфіката (альбо спажывец адмаўляецца набываць тавар на астатнюю суму), прадавец можа выдаць здачу спажыўцу, але гэта з'яўляецца правам прадаўца, а не яго абавязкам. Мяркуем, такі парадак разлікаў са спажыўцамі варта вызначаць ў распрацаваным прадаўцом і давадзімым да ведама спажыўцоў парадку (правілах) рэалізацыі тавараў па падарачным сертыфікаце.

Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»