Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Ці адносяцца відэарэгістратары і навігатары да тавараў, якiя ўключаны ў Пералік тэхнічна складаных тавараў, у дачыненні да якіх спажывец мае права патрабаваць замены тавару або вяртання выплачанай за яго грашовай сумы па заканчэнні 30 дзён з дня перадачы
Пытанне:
Ці адносяцца відэарэгістратары і навігатары да тавараў, якiя ўключаны ў Пералік тэхнічна складаных тавараў, у дачыненні да якіх спажывец мае права патрабаваць замены тавару або вяртання выплачанай за яго грашовай сумы па заканчэнні 30 дзён з дня перадачы тавару прадаўцом спажыўцу пры выяўленні істотнага недахопу ў тавары ці парушэнні тэрмінаў бязвыплатнай ліквідацыі недахопаў тавару. Якія патрабаванні мае права заявіць спажывец у выпадку набыцця няякаснага відэарэгістратара або навігатара?
Адказ:
Пералік тэхнічна складаных тавараў, у дачыненні да якіх спажывец мае права патрабаваць замены тавару або вяртання выплачанай за яго грашовай сумы па заканчэнні 30 дзён з дня перадачы тавару прадаўцом спажыўцу пры выяўленні істотнага недахопу ў тавары ці парушэнні тэрмінаў бязвыплатнай лiквiдацыi недахопаў тавару, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 г. № 778 (далей – Пералік). Пералік з'яўляецца закрытым.
Відэарэгістратары ўключаны ў названы Пералік і такім чынам пасля заканчэння 30 дзён з дня перадачы тавару прадаўцом патрабаванні ў дачыненні да няякаснага відэарэгістратара могуць быць прад'яўленыя спажыўцом у выпадку выяўлення ў ім істотнага недахопу або парушэння тэрмінаў бясвыплатнай лiквiдацыi недахопаў ва указанным тавары.
Даведачна:
Згодна з Пералікам тавараў рознічнага і аптовага гандлю, зацверджаным пастановай МАРГ ад 5 чэрвеня 2018 г. № 46, відэарэгістратары адносяцца да віду тавару «відэаапаратура» групы «тэлерадыётавары» і такім чынам уваходзяць ў пункт 7 Пераліку.
Навігатары не ўваходзяць у названы Пералік. У сувязі з гэтым, у выпадку рэалiзацыi спажыўцу навігатара неналежнай якасці ён мае права прад'явiць любое патрабаванне, названае ў пунктах 1 i 3 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў».