×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Згодна з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» (далей – Закон) сацыяльная рэклама - рэклама правоў, абароненых законам інтарэсаў або абавязкаў арганізацый або грамадзян, здаровага ладу жыцця, мер па ахове здароўя, бяспецы насельніцтва, сацыяльнай абароне, прафілактыцы правапарушэнняў, ахове навакольнага асяроддзя, рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, развіцці беларускай культуры і мастацтва, міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, дзяржаўных праграм у сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту альбо іншых з'яў (мерапрыемстваў) сацыяльнага характару, якая накіравана на абарону або задавальненне грамадскіх або дзяржаўных інтарэсаў, не носіць камерцыйнага характару і рэкламадаўцамі якой з'яўляюцца дзяржаўныя органы.

Сацыяльная рэклама з'яўляецца адным з відаў рэкламы, галоўным прызначэннем якой з'яўляецца фарміраванне і падтрыманне ў грамадстве, у свядомасці людзей агульначалавечых каштоўнасцей, прыцягненне ўвагі да сацыяльна значных праблемах і магчымасцях іх вырашэння.

У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 24 Закона сацыяльная рэклама размяшчаецца (распаўсюджваецца) на бязвыплатнай аснове, што азначае: дзейнасць арганізацый або грамадзян па размяшчэнні (распаўсюджванні) сацыяльнай рэкламы, а таксама перадачы сваёй маёмасці іншым арганізацыям або грамадзянам для размяшчэння (распаўсюджвання) сацыяльнай рэкламы ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове.

У сувязі з рознымі фінансавымі ўмовамі размяшчэння (распаўсюджвання) сацыяльнай і камерцыйнай рэкламы існуе неабходнасць у выразным адмежаванні сацыяльнай рэкламы ад камерцыйнай рэкламы і ад іншай інфармацыі сацыяльнага характару.

Аб'ектам рэкламавання сацыяльнай рэкламы могуць быць:

  • правы арганізацый або грамадзян;
  • абароненыя законам інтарэсы або абавязкі арганізацый або грамадзян;
  • здаровы лад жыцця;
  • меры па ахове здароўя насельніцтва;
  • меры па ахове бяспекі насельніцтва;
  • меры па сацыяльнай абароне;
  • прафілактыка правапарушэнняў;
  • ахова навакольнага асяроддзя;
  • рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў;
  • развіццё беларускай культуры і мастацтва;
  • развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва;
  • дзяржаўныя праграмы ў сферы: аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту;
  • іншыя з'явы (мерапрыемствы) сацыяльнага характару, накіраваныя на абарону або задавальненне грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

Сацыяльная рэклама не павiнна насіць камерцыйнага характару. Гэта азначае, што ў сацыяльнай рэкламе не могуць згадвацца камерцыйныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама канкрэтныя тавары, прадукцыя, работы, паслугі, што вырабляюцца або рэалізуюцца імі. Таксама ў такой рэкламе не павінна быць інфармацыі аб таварах, прадукцыі, работах, паслугах, якія з'яўляюцца вынікам прадпрымальніцкай дзейнасці некамерцыйных арганізацый.

Рэкламадаўцамі сацыяльнай рэкламы могуць з'яўляцца толькі дзяржаўныя органы (міністэрствы, ведамствы, камітэты, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы). Як правіла, гэта тыя дзяржаўныя органы, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з грамадскімі інтарэсамі, бяспекай, здароўем, экалогіяй і г.д.

Такім чынам, інфармацыя будзе з'яўляцца сацыяльнай рэкламай пры наяўнасці ў сукупнасці наступных абавязковых прыкмет:

  • аб'ектамі рэкламавання з'яўляюцца правы, інтарэсы, абавязкі, меры, з'явы (мерапрыемствы) сацыяльнага характару, накіраваныя на абарону або задавальненне грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў;
  • некамерцыйны характар;
  • рэкламадаўцам з'яўляецца дзяржаўны орган.

Вытворчасць сацыяльнай рэкламы ажыццяўляецца за кошт сродкаў самога рэкламадаўцы (як правіла, гэта сродкі, прадугледжаныя на рэалізацыю дзяржаўных праграм у розных сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы).

Сацыяльная рэклама, як і камерцыйная рэклама, можа размяшчацца (распаўсюджвацца) у любой форме з дапамогай любых сродкаў: у друкаваных і электронных сродках масавай інфармацыі (тэлебачанне, радыё), у вонкавай рэкламе і на транспартных сродках, у сеціве Інтэрнэт, з дапамогай распаўсюджвання ўлётак і г.д.

Згодна з часткай першай пункта 2 артыкула 24 Закона, рэкламараспаўсюджвальнікі - рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі - абавязаны ажыццяўляць размяшчэнне (распаўсюджванне) сацыяльнай рэкламы, прадастаўленай яе рэкламадаўцамі, у межах пяці працэнтаў ад аб'ёму вяшчання (асноўнай друкаванай плошчы) у суткі, адведзенага для рэкламы.

У адпаведнасці з часткай другой пункта 2 артыкула 24 Закона рэкламараспаўсюджвальнікі, якія не з'яўляюцца рэдакцыямі сродкаў масавай інфармацыі, абавязаны ажыццяўляць размяшчэнне (распаўсюджванне) сацыяльнай рэкламы, прадастаўленай яе рэкламадаўцамі, у межах пяці працэнтаў гадавога кошту паслуг па размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы, якія прадстаўляюцца імі, разлічанай па выніках папярэдняга фінансавага года.

Згодна з пунктам 3 артыкула 24 Закона прапанаваныя рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы ўмовы, якія датычаць часу і спосабу яе размяшчэння (распаўсюджвання), з'яўляюцца абавязковымі для рэкламараспаўсюджвальніка, калі рэкламадаўца звяртаецца да яго не пазней чым за месяц да меркаванага тэрміну яе размяшчэння (распаўсюджвання).

Калі размяшчэнне (распаўсюджванне) сацыяльнай рэкламы ў прапанаваны рэкламадаўцам час забаронена заканадаўствам або на дадзены час запланавана размяшчэнне (распаўсюджванне) іншай сацыяльнай рэкламы, заяўка на размяшчэнне (распаўсюджванне) якой была пададзена раней, рэкламараспаўсюджвальнік абавязаны праінфармаваць аб гэтым рэкламадаўцу і прапанаваць яму іншы час размяшчэння (распаўсюджвання) сацыяльнай рэкламы.

Звесткі аб службовых асобах дзяржаўных органаў (якія з'яўляюцца рэклямадаўцамі сацыяльнай рэкламы), адказных за вядзенне пытанняў сацыяльнай рэкламы