Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Дзейнасць
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь:
- праводзіць аналіз і ацэнку стану таварных рынкаў, вызначае ступень іх манапалізацыі;
- устанаўлівае дамінантнае становішча гаспадарчых суб'ектаў;
- ажыццяўляе ў выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі, кантроль за эканамічнай канцэнтрацыяй;
- прымяняе спосабы дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, прадугледжаныя заканадаўствам аб натуральных манаполіях;
- устанаўлівае факт наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства на падставе наяўных або атрыманых дакументаў і (або) звестак;
- распрацоўвае метадалогію ўстанаўлення і прымянення цэн (тарыфаў);
- ажыццяўляе рэгуляванне цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі) юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў на тавары (работы, паслугі), у дачыненні да якіх прымяняюцца рэгуляваныя цэны (тарыфы);
- прымае абавязковыя да выканання рашэнні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў у галіне цэнаўтварэння, адмяняе цэны (тарыфы), устаноўленыя суб'ектамі цэнаўтварэння з парушэннем заканадаўства аб цэнаўтварэнні;
- забяспечвае рэалізацыю дзяржаўных праграм развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання;
- зацвярджае галіновыя праграмы развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання;
- ажыццяўляе маніторынг кан'юнктуры ўнутранага спажывецкага рынку;
- ажыццяўляе стварэнне і вядзенне Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь і Рэестра бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь;
- устанаўлівае патрабаванні ў частцы лабараторнага кантролю якасці прадукцыі грамадскага харчавання;
- праводзіць атэстацыю тэхналагічных харчовых лабараторый;
- ажыццяўляе сумесна з дзяржаўнымі органамі мерапрыемствы па насычэнні спажывецкага рынку таварамі;
- праводзіць у межах сваёй кампетэнцыі работу па папярэджанні, выяўленні і спыненні парушэнняў правоў спажыўцоў, супрацоўнічае з грамадскімі аб'яднаннямі па абароне правоў спажыўцоў;
- папярэджвае факты неналежнай рэкламы, выносіць прадпісанні аб ліквідацыі выяўленага парушэння заканадаўства аб рэкламе;
- ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю рэкламных гульняў, кантроль за іх правядзеннем;
- распрацоўвае меры па ўдасканаленні парадку ажыццяўлення дзяржаўных закупак;
- праводзіць маніторынг практыкі ажыццяўлення дзяржаўных закупак;
- разглядае скаргі на дзеянні (бяздзейнасць) і (або) рашэнні заказчыка (арганізатара), камісіі, якая ствараецца заказчыкам (арганізатарам) пры арганізацыі і правядзенні адкрытых конкурсаў, закрытых конкурсаў, электронных аўкцыёнаў або працэдур запыту цанавых прапаноў і (або) яе членаў і прымае рашэнні па выніках іх разгляду
- аказвае метадычную дапамогу, праводзіць кансультацыі і распрацоўвае рэкамендацыі ў галіне дзяржаўных закупак;
- ажыццяўляе выдачу ліцэнзій на экспарт і (або) імпарт тавараў, спыненне або прыпыненне, аднаўленне дзеяння ліцэнзій на экспарт і (або) імпарт тавараў, выдачу іх дублікатаў;
- ажыццяўляе выдачу дазволаў на рээкспарт асобных відаў тавараў, што паходзяць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іншымі дзяржавамі-ўдзельнікамі Пагаднення аб рээкспарце тавараў і парадку выдачы дазволу на рээкспарт ад 15 красавіка 1994 года;
- прымае нарматыўныя прававыя акты па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі МАРГ, дае па іх тлумачэнні, арганізоўвае і кантралюе іх выкананне;
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.